10 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Браслаўскі, Полацкі і Расонскі раёны першымі ў Віцебскай вобласці завяршылі ўборку кармавой кукурузы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Па даных на 10 кастрычніка, у цэлым па вобласці гэтая культура ўбрана на плошчы амаль 90 тыс.га, або 85,2% да плана. Валавы збор зялёнай масы перавышае 3 млн.т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 341,6 ц/га, што больш чым на 40% перавышае аналагічны паказчык у 2010 годзе, пры гэтым у чатырох раёнах вобласці атрымана ўраджайнасць звыш 400 ц/га. Акрамя таго, у васьмі раёнах вядзецца ўборка кукурузы на зерне, намалочана амаль 2,6 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці каля 70 ц/га.
Усяго ў гаспадарках вобласці нарыхтавана звыш 1,26 млн.т кармавых адзінак, заданне па гэтым паказчыку выканана на 99%. Забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву жывёлы складае каля 27,3 ц кармавых адзінак, што амаль на 2,9 ц перавышае паказчык на аналагічны перыяд 2010 года. Нарыхтавана каля 165,3 тыс.т сена, звыш 2,2 млн.т сенажу і больш за 2,4 млн.т сіласу.
У вобласці бульба ўбрана на плошчы амаль 6,1 тыс.га, або 94% да плана. Усяго скапана каля 124,4 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць склалася на ўзроўні 205 ц/га, што амаль на 42% больш за ўраджайнасць у 2010 годзе. Акрамя таго, морква ўбрана на 70% плошчаў, сабрана 5,2 тыс.т, бурак - больш чым на 80% (звыш 5,2 тыс.т), капуста - каля 38% плошчаў, пры гэтым сабрана амаль 4 тыс.т гэтай культуры.-0-
БЕЛТА
Браслаўскі, Полацкі і Расонскі раёны першымі ў Віцебскай вобласці завяршылі ўборку кукурузы
10.10.20110 праглядаў