БРСМ плануе цалкам перайсці на электронную сістэму ўліку ў 2018 годзе, укараніўшы электронныя членскія білеты ў выглядзе плацежных пластыкавых картак. Пра гэта сказаў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы сакратар растлумачыў, што электронны білет - гэта не толькі пасведчанне, якое дазволіць ідэнтыфікаваць прыналежнасць чалавека да моладзевай арганізацыі. Адначасова ён будзе выконваць функцыі дысконтнай карткі, плацежнай пластыкавай карткі і электроннага кашалька, куды будуць залічвацца, напрыклад, заробленыя ў студатрадзе грошы.

Андрэй Белякоў адзначыў, што для ўкаранення пілотнага праекта пакуль вызначаны сем раёнаў краіны, а самі білеты ўжо функцыянуюць. "Калі ўсё будзе ў парадку, то да 43-га з'езду ГА "БРСМ", які адбудзецца ў 2018 годзе, або крыху пазней цалкам пяройдзем ад папяровых білетаў да электронных. У 2015 годзе было прынята рашэнне, якое дазваляе гэта зрабіць. Зараз павольна, але ўпэўнена рухаемся да таго, каб арганізацыя цалкам перайшла на электронную сістэму ўліку", - сказаў ён.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)