24 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі стаў для многіх пакаленняў юнакоў і дзяўчат сапраўднай школай, якая дае жыццёвыя ўрокі мужнасці, дабра і справядлівасці. Гэта адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з нагоды 90-годдзя камсамола Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Звяртаючыся да ветэранаў беларускага камсамола, Прэзідэнт падкрэсліў: "Асабістым прыкладам вы даказалі, што моладзь ва ўсе часы з'яўляецца не толькі пераемнікам гістарычнай спадчыны, але і стваральнікам, які будуе сучаснасць і будучыню сваёй краіны. Няхай жа ніколі не пакідае вас дух камсамольскага братэрства!".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўпэўнена прыняў эстафету ў свайго папярэдніка і працягвае слаўны летапіс маладзёжнага руху.-0-
БЕЛТА
БРСМ прыняў эстафету ў камсамола і працягвае слаўны летапіс маладзёжнага руху - А.Лукашэнка
24.9.20100 праглядаў