БРСМ у Год моладзі плануе ўкараніць асабістыя кніжкі валанцёра. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя Меннанава.
БРСМ у Год моладзі плануе ўкараніць асабістыя кніжкі валанцёра. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя Меннанава.
"Учора на з'ездзе прагучала ідэя стварэння так званых асабістых кніжак валанцёра. Гэты досвед мы запазычылі ў Расіі, дзе такія кніжкі ўведзены ўжо даўно і, дарэчы, на Алімпіядзе ў Сочы карысталіся вялікай папулярнасцю", - распавяла Вікторыя Меннанава.
Асабістая кніжка валанцёра - гэта свайго роду аналог працоўнай кніжкі, якая змяшчае інфармацыю аб валанцёрскім вопыце чалавека, яго дзейнасці ў той ці іншай галіне, заахвочваннях за ўдзел у пэўных мерапрыемствах, а таксама дасягненнях і дадатковай кваліфікацыі.
"Кніжка, як мы мяркуем, дапаможа нашым дзецям, членам БРСМ, пры паступленні ў сярэднія спецыяльныя ўстановы і ВНУ. Да прыкладу, калі наш валанцёр на працягу многіх гадоў актыўна працаваў з пажылымі людзьмі, ветэранамі, шматдзетнымі сем'ямі або сіротамі, то ВНУ могуць гэта ўлічыць пры паступленні абітурыента на сацыяльную прафесію. Асабістая кніжка валанцёра дапаможа і пры працаўладкаванні. Яна можа стаць добрым падспор'ем для павелічэння працоўнага стажу маладога чалавека. Мы плануем прасоўваць ідэю, каб валанцёрскі стаж залічваўся ў агульны працоўны", - сказала Вікторыя Меннанава.
Таксама на з'ездзе прагучала ініцыятыва па стварэнні адзінага добраахвотніцкага цэнтра, які мог бы каардынаваць працу ўсіх валанцёраў краіны - і БРСМ, і іншых грамадскіх аб'яднанняў, у якіх прыярытэтным напрамкам з'яўляецца падобная дзейнасць. "Мы не ведаем, колькі ў нашай краіне людзей занята валанцёрствам. Няма таго адзінага органа, які аб'яднаў бы ўсіх валанцёраў рэспублікі, а таксама вёў статыстычную інфармацыю, распрацоўваў метадычныя рэкамендацыі і праводзіў навучанне валанцёраў. Гэтую ідэю мы актыўна прасоўваем. Спадзяемся, што ў выніку выйдзем на правільны шлях па стварэнні адзінай канцэпцыі валанцёрскага руху ў краіне і афіцыйна вызначым статус валанцёра", - сказала Вікторыя Меннанава.