Бруцэлёз - бактэрыяльная інфекцыя, агульная для чалавека і жывёл (буйной рагатай жывёлы, свіней, коз, авечак і сабак).
Бруцэлёз - бактэрыяльная інфекцыя, агульная для чалавека і жывёл (буйной рагатай жывёлы, свіней, коз, авечак і сабак). Заражэнне людзей звычайна адбываецца ў выніку непасрэднага кантакту з хворымі жывёламі, ужывання заражаных прадуктаў жывёльнага паходжання (напрыклад, непастэрызаванага малака) або ўдыхання прысутных у паветры ўзбуджальнікаў хваробы.
Бруцэлёз распаўсюджаны ва ўсім свеце і ўяўляе пагрозу для здароўя насельніцтва.
Гэта хвароба разглядаецца таксама ў якасці прафесійнай рызыкі для асоб, занятых у сектары жывёлагадоўлі. Людзі, якія працуюць з жывёламі і кантактуюць з іх крывёю, плацэнтай, плёнам і вылучэннямі з маткі, падвяргаюцца павышанай рызыцы заражэння. Такі шлях перадачы інфекцыі ў першую чаргу закранае фермераў, мяснікоў, паляўнічых, ветэрынараў і лабараторных работнікаў.
Перадача інфекцыі ад чалавека чалавеку адбываецца рэдка.
Інкубацыйны перыяд хваробы можа вар'іравацца ў значных межах – ад аднаго тыдня да двух месяцаў, – але звычайна складае ад двух да чатырох тыдняў.
Бруцэлёз звычайна выклікае грыпападобныя сімптомы: ліхаманку, болі ў спіне, ламоту ў целе, слабасць, галаўны боль, начную потлівасць, болі ў жываце, страту апетыту, зніжэнне вагі, кашаль. Хвароба можа таксама праяўляцца ў многіх нетыповых формах. У многіх пацыентаў назіраюцца ўмераныя сімптомы, што стварае цяжкасці ў дыягностыцы.
Як ускладненне можа развіцца мясцовая гнойная інфекцыя костак і суставаў, інфекцыя слізістай абалонкі сэрца або клапанаў, паражэнне. Бруцэлёз можа стаць прычынай выкідка або заганаў развіцця плёну.
Найбольш эфектыўнай стратэгіяй прафілактыкі з'яўляецца выкараненне інфекцыі ў жывёл. У жывёлагадоўчых гаспадарках праводзяцца розныя мерапрыемствы па прафілактыцы бруцэлёзу ў залежнасці ад узроўню захворвання жывёл.
Прафілактыка інфекцыі ў людзей грунтуецца галоўным чынам на павышэнні дасведчанасці, прыняцці мер па забеспячэнні бяспекі харчовых прадуктаў, захаванні гігіены працы і забеспячэнні лабараторнай бяспекі.
Каб пазбегнуць заражэння бруцэлёзам, варта ўжываць у ежу мяса, якое прайшло дастатковую тэрмічную апрацоўку, пастэрызаванае малако і малочныя прадукты, вырабленыя з пастэрызаванага малака.
Не варта набываць мяса і мясныя прадукты малочных прадуктаў на стыхійных рынках, у месцах неўстаноўленага гандлю.
Здачу на забой жывёл і рэалізацыю жывёлагадоўчай прадукцыі ажыццяўляць пад кантролем ветэрынарнай службы.
Асобам, якія працуюць у сферы жывёлагадоўлі, варта ажыццяўляць ветэрынарны кантроль за станам здароўя жывёл, выконваць санітарна-эпідэміялагічныя і санітарна-ветэрынарныя патрабаванні на ўсіх этапах транспарціроўкі і захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі. Важна праходзіць рэгулярныя прафілактычныя агляды з мэтай ранняй дыягностыкі захворвання (у тым ліку, даследаванне крыві на бруцэлёз), пры рабоце насіць спецадзенне і выконваць правілы асабістай гігіены.
Урач-эпідэміёлаг Н.Паборцава