З 6 па 15 сакавіка 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе комплексныя мерапрыемствы па прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»

З 6 па 15 сакавіка 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе комплексныя Pамяранні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»

У студзені бягучага года ў рэспубліцы пры захаванні на леташнім узроўні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і загінулых у іх непаўналетніх, знізілася колькасць параненых у аўтааварыях дзяцей.

Разам з тым, адначасовы рост колькасці ДТЗ з удзелам непаўналетніх, загінулых і параненых у іх дзяцей зафіксаваны ў Магілёўскай вобласці, ДТЗ і параненых у аўтааварыях дзяцей – у Мінскай вобласці.

Большасць непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху атрымалі траўмы ў якасці пешаходаў, а таксама пасажыраў транспартных сродкаў. Па віне дарослых пацярпелі 89.7 % дзяцей.

Аналіз ДТЗ з удзелам непаўналетніх пешаходаў паказвае, што 12 з іх атрымалі траўмы на нерэгулюемых пешаходных пераходах, 2 – на рэгулюемых пешаходных пераходах (адзін непаўналетні перасякаў дарогу на забараняльны сігнал светлафора), 3 непаўналетніх перасякалі праезную частку па-за пешаходным пераходам.

Трэць пацярпелых непаўналетніх пасажыраў перавозілі з парушэннем устаноўленых правіл.

У лютым бягучага года абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам абумоўлена наяўнасцю негатыўных змен. Пры захаванні на леташнім узроўні колькасці загінулых у ДТЗ непаўналетніх, назіраецца рост параненых у аўтааварыях дзяцей (з 15 да 31, з іх 18 пешаходаў, 12 пасажыраў, 1 веласіпедыст)

З мэтай своечасовага рэагавання на сітуацыю, якая складваецца ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх, з 06 па 10 сакавіка 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь праводзіць комплекснае мерапрыемства па прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!».