З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў да пытанняў дзіцячага свавольства з агнём, праблем дзіцячай гібелі і траўмавання на пажарах, уплыву бестурботнага стаўлення бацькоў на бяспеку дзяцей, пакінутых без нагляду, а таксама папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 28 па 29 кастрычніка 2023 года напярэдадні восеньскіх канікул пройдзе аднайменная рэспубліканская акцыя-марафон «Будзь побач з дзіцем!».

Многія бацькі лічаць, што дзіця можна пакінуць аднаго дома нават на некалькі хвілін, тым больш з тэлефонам, бо ёсць магчымасць звязацца з ім у любую хвіліну. Але яны забываюць самае важнае – у момант узнікнення пагрозы званок не зможа ўберагчы і выратаваць дзіця ад небяспекі. Менавіта гэтаму зман прысвечана новая акцыя МНС, прызваная матываваць бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду і адказна падыходзіць да пытання навучання іх правілам бяспекі.

Так, 28 кастрычніка пройдзе мерапрыемства на базе пажарна-аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Лепеля з удзелам сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. У рамках дадзенага мерапрыемства работнікі МНС арганізуюць экскурсію па пажарным ведамстве, азнаёмяць з прафесіяй ратавальніка, прадэманструюць спецыяльную тэхніку і абсталяванне, а таксама правядуць навучальныя заняткі і віктарыны па навучанні бацькоў і дзяцей дзеянням пры розных надзвычайных сітуацыях.

29 кастрычніка пройдзе шырокамаштабнае мерапрыемства ў краме «Тры Цэны» горада Лепеля, дзе работнікі МНС нагадаюць бацькам пра небяспеку пакідання дзяцей без нагляду і падскажуць, як уберагчы сваю сям'ю ад надзвычайных сітуацый.

Не заставайцеся ўбаку і вы: далучайцеся да акцыі і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!