26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
У рамках мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадаюць пешаходам аб неабходнасці засцерагчы сябе з дапамогай святлоадбівальных элементаў, якія павышаюць бачнасць на дарозе і зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.
Напрыклад, калі ў машыны ўключаны блізкае святло, то звычайнага пешахода кіроўца ўбачыць з адлегласці 30 метраў, а выкарыстанне святлоадбівальніка павялічвае гэту лічбу да 150 метраў.
Раім размяшчаць флікеры на верхнім адзенні, абутку, шапках, а таксама на заплечніках і сумках.
Нагадваем, што пешаходам варта перамяшчацца толькі па тратуарах і пешаходных дарожках, а пераходзіць праезную частку па пешаходных пераходах.
Памятайце аб тым, што нават калі загарэўся «зялёны», не трэба адразу ісці праз дарогу, неабходна паглядзець налева і направа, тым самым пераканаўшыся, што кіроўцы вас бачаць і прапускаюць.