З наступленнем вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх уладаннях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы
З наступленнем вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх уладаннях. Смецце, мінулагадовая трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы. Нярэдка, гаспадары абіраюць найбольш просты і хуткі спосаб знішчэння смецця – спальванне. Пакуль агонь «наводзіць парадак» на ўчастку, з'яўляецца хвілінка абмеркаваць апошнія навіны з суседзямі, абдумаць планы на надыходзячы сезон.
Захопленыя вясновымі клопатамі гаспадары занадта позна заўважаюць, што полымя, падхопленае ветрам, ужо перакінулася на бліжэйшыя тэрыторыі і пабудовы, што знаходзяцца побач. Справіцца з такім агнём без дапамогі ратавальнікаў ужо немагчыма – вялікая верагоднасць апынуцца ў агнявой пастцы або задыхнуцца ў дыме.
Успомнім мінулагоднія выпадкі: у Браслаўскім раёне ад травы згарэлі адразу тры гаспадарчыя пабудовы – прычына - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці. Ва Ушацкім раёне па аналагічнай прычыне згарэла лазня: знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены. У Полацкім раёне з-за выпальвання сухой расліннасці згарэлі дом і лазня.
У 2019 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці з-за выпальвання сухой расліннасці адбылося больш за 100 пажараў.