З наступленнем вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх валоданнях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы.
З наступленнем вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх валоданнях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае уборцы. Нярэдка, гаспадары выбіраюць найбольш просты і хуткі спосаб знішчэння смецця – спальванне. Пакуль агонь «наводзіць парадак» на ўчастку, з'яўляецца хвілінка абмеркаваць апошнія навіны з суседзямі, абдумаць планы на прадстаячы сезон.
Захопленыя вясновымі клопатамі гаспадары занадта позна заўважаюць, што полымя, падхопленае вецерм, ужо перакінулася на бліжэйшыя тэрыторыі і пабудовы, што знаходзяцца побач. Справіцца з такім агнём без дапамогі ратавальнікаў ужо немагчыма – вялікая верагоднасць апынуцца ў агняной пастцы або задыхнуцца ў дыме.
МНС нагадвае:
- выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы, разводзіць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;
- месцы для развядзення вогнішчаў павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці і забяспечаны сродкамі тушэння;
- працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на гаручыя рэчывы і матэрыялы, што захоўваюцца;
- па заканчэнні працэсу гарэння рэшткі гаручых (тлеючых) матэрыялаў павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення;
- выкарыстанне для распальвання вогнішчаў і вугалю лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей (за выключэннем вадкасцей, спецыяльна прызначаных для распальвання) ЗАБАРОНЕНА.