У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я, выпадзеннем ападкаў у выглядзе снегу ДАІ Віцебскай вобласці [1] рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху праяўляць максімум асцярожнасці.
Водзіцелям пры руху неабходна выконваць меры бяспекі, выбіраць бяспечную хуткасць, максімальна трымаць дыстанцыю да транспарту, які рухаецца наперадзе, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і манеўраў за рулём, па магчымасці адмовіцца ад абгону.Адмоўцеся ад паездак, калі вы яшчэ не змянілі шыны на зімовыя.
У непагодлівае надвор'е пешаходам важна зрабіць сябе больш заўважнымі, выкарыстаўшы святлоадбівальныя элементы.