На змену спёцы ў Беларусь ідзе рэзкае пахаладанне. У аўторак увечары і ў ноч на сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны дождж.
У такую погоду кіроўцам трэба быць асабліва асцярожнымі на дарогах: выбіраць бяспечную хуткасць руху, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, разганяцца, тармазіць і здзяйсняць манеўры плаўна і абдумана. Прагназуйце змены дарожнай абстаноўкі і будзьце ўважлівыя да пешаходаў!
Пешаходам варта памятаць, што ў дождж бачнасць пагаршаецца, а тармазны шлях павялічваецца. Пры пераходзе дарогі трэба зрабіць сябе максімальна заўважнымі для кіроўцаў: карыстацца флікерамі, надзяваць яркую верхнюю вопратку, уключыць ліхтарык у тэлефоне!
Калі на вашым аўто ўжо ўсталявана летняя гума, аднесіцеся да паездак разумна. У некаторых рэгіёнах прагназуецца калянулявая тэмпература, магчыма выпадзенне снегу. У выпадку ўтварэння галалёдзіцы скарыстайцеся грамадскім транспартам!