За мінулы тыдзень у рэспубліцы ў 58 ДТЗ загінулі 9 чалавек, 59 атрымалі траўмы. Толькі за пятніцу і выхадныя на дарогах краіны здзейснена 24 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі загінулі і 28 траўмаваныя.



Затрыманы 99 нецвярозых кіроўцаў і амаль 200 беспраўнікаў. За перавышэнне хуткасці аштрафаваны больш за 400 кіроўцаў, 50 груба парушылі правілы абгону, каля 1,4 тысячы не прышпіляліся рамянямі бяспекі. Больш за 2,6 тысячы пешаходаў прыцягнуты да адказнасці за розныя парушэнні, з іх 333 знаходзіліся ў стане ап'янення, больш за тысячу не карысталіся святлоадбівальнымі элементамі.

У шэрагу выпадкаў дарожным і камунальным службам выдадзены прадпісанні на ўстараненне наступстваў снегападаў. За парушэнні ў працы 11 службовых асоб такіх арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У складаных умовах надвор'я Дзяржаўтаінспекцыяй арганізаваны кругласутачны маніторынг дарожнай абстаноўкі для забеспячэння бяспекі руху, своечасовай уборкі снегу і апрацоўкі праезнай часткі супрацьгалалёднымі саставамі.

На дарогі выведзены дадатковыя нарады ДПС, якія аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху, суправаджаюць калоны снегаўборачнай тэхнікі, забяспечваюць праезд грамадскага транспарту, аператыўна вырашаюць сітуацыі, што ўзнікаюць з заторамі і аварыямі.

Да 5 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Мяняй свой стыль на зімовы!", накіраваную на прафілактыку ДТЗ у зімовых умовах, прапаганду выкарыстання зімовых шын.