На фішынгавым сайце розыгрышу неабходна адказаць на 4 простыя пытанні і «адкрыць» адну з 9 падарункавых скрынак. Для атрымання выйгрышу ў 1000 рублёў прапануецца расказаць пра розыгрыш 5 групам і 20 сябрам. Аднак, сайт некарэктна лічыць перасылкі і ёсць магчымасць яго падмануць. Пасля ўказаных дзеянняў сайт просіць увесці смс-код і спампаваць файл! Ні ў якім разе гэтага рабіць нельга!
Будзьце пільныя:
-️ Цяпер «Еўраопт» не праводзіць розыгрышы!
️- Не распаўсюджвайце спасылку на такі розыгрыш!
-️ Сайты беларускіх арганізацый размешчаны ў даменнай зоне .by (***.by/***)
-️ Не спампоўвайце файлы з крыніц, адкрытых па спасылках!