Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам – Днём выратавальніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы працягваеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў беларускіх выратавальнікаў, якія не раз дэманстравалі гонар і годнасць, мужнасць і адвагу, гатоўнасць да самаахвяравання, адказваючы на пагрозы прыроднай стыхіі і тэхнагенных катастроф, – гаворыцца ў віншаванні. – Дзякую вам за адданае служэнне Айчыне і свайму народу, за высокі прафесіяналізм, які вы штодня пацвярджаеце, прыходзячы на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, за смеласць і рашучасць, праяўленыя ў экстрэмальных сітуацыях, за выратаваныя жыцці".

Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па НС новых поспехаў у выкананні неверагодна складанай і адказнай місіі, накіраванай на захаванне міру, бяспекі і дабрабыту роднай Беларусі. "Будзьце мацнейшымі за кінутыя вам выклікі і беражыце сябе! Шчасця, моцнага здароўя і дабра вам, вашым родным і блізкім", – дадаў беларускі лідар.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём выратавальніка

Работнiкам i ветэранам органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях

Паважаныя таварышы!

Шчыра віншую вас з прафесійным святам – Днём выратавальніка!

Вы працягваеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў беларускіх выратавальнікаў, якія не раз дэманстравалі гонар і годнасць, мужнасць і адвагу, гатоўнасць да самаахвяравання, адказваючы на пагрозы прыроднай стыхіі і тэхнагенных катастроф.

Дзякую вам за адданае служэнне Айчыне і свайму народу, за высокі прафесіяналізм, які вы штодня пацвярджаеце, прыходзячы на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, за смеласць і рашучасць, праяўленыя ў экстрэмальных сітуацыях, за выратаваныя жыцці.

Шчыра жадаю новых поспехаў у выкананні неверагодна складанай і адказнай місіі, накіраванай на захаванне міру, бяспекі і дабрабыту нашай роднай Беларусі.

Будзьце мацнейшымі за кінутыя вам выклікі і беражыце сябе! Шчасця, моцнага здароўя і дабра вам, вашым родным і блізкім.

Аляксандр Лукашэнка.

19 студзеня 2023 года.