У сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературных рэжымаў і ўзмацненнем ападкаў кіроўцам неабходна скарэктаваць мадэль паводзінаў на дарозе.



У лістападзе ўзрастае рызыка павелічэння колькасці ДТЗ, асноўнай прычынай якіх з'яўляецца неўважлівасць кіроўцаў і занядбанне правілаў бяспекі на дарозе.

Напамінаем, што ездзіць на летняй гуме ва ўмовах пахаладання і ападкаў надзвычай небяспечна, бо яе счапленне з дарогай зніжаецца.

Акрамя таго, кіроўцам неабходна перабудавацца на зімовы стыль кіравання — пазбягаць рэзкіх манеўраў і перабудаванняў, выконваць інтэрвал і дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, не перавышаць хуткасць.