Супрацоўнікі філіяла «ДЭУ-37» РВУП «Віцебскаўтадар» перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы, каб ліквідаваць наступствы снегападу. З-за багатых ападкаў некаторыя ўчасткі ператварыліся ў каток.

Супрацоўнікі філіяла «ДЭУ-37» РВУП «Віцебскаўтадар» перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы, каб ліквідаваць наступствы снегападу. З-за багатых ападкаў некаторыя ўчасткі ператварыліся ў каток.

Апрацоўку дарожнага палатна, а гэта 180 кіламетраў, супрацьгалалёднымі рэагентамі праводзяць кіроўцы на спецыялізаванай тэхніцы. Але тут трэба ўлічваць, што у такія снежныя дні праязджаюць яны свае ўчасткі не аднойчы. Так, напрыклад, учора а 6 вечара, сёння з 4 да 8 раніцы ажыццяўлялася гэтая праца, і пасля невялікага перапынку кіроўцы зноў селі за руль буйнагабарытнай тэхнікі.
На лініі працуюць 5 МАЗоў з пяскоразмяркоўным абсталяваннем, якія чысцяць і адначасова пасыпаюць дарогу, 4 МТЗ і аўтагрэйдэр чысцяць дарожнае палатно, а таксама 3 брыгады ачышчаюць прыпынкі ад снегу ў розных напрамках.
За суткі зрасходавана 130 тон пяскова-салёнай сумесі.
Тут таксама трэба разумець, што акрамя гэтага задзейнічаны на тэрыторыі пагрузчык, дыспетчар і іншыя спецыялісты, якія працуюць пад кіраўніцтвам начальніка Ігара Архіпенкі.
Зімой у дарожнікаў праца кругласутачная. Створаны дыспетчарскія службы, дзе на камп'ютары спецыялісты бачаць стан трас, у тым ліку і дзякуючы дарожна-вымяральным станцыям. Так як усе дарогі ў рэспубліцы ўваходзяць у адзіную сетку, кожны дыспетчар можа сачыць за сітуацыяй.
-- Тэхніка тэхнікай, але галоўнае -- людзі, якія адказна ставяцца да сваёй працы, у нас калектыў правераны і адказны, -- кажа Ігар Барысавіч.
***
Працуюць з самай раніцы і супрацоўнікі КУВП «Бароўка», каб нам, жыхарам, было камфортна перамяшчацца па горадзе.
Можна сказаць, гэтыя службы ўжо прайшлі праверку на трываласць зімовай непагаддзю, а таму сённяшні снегапад сустрэлі ва ўсеадоленні.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"