Каранавірусная інфекцыя на працягу двух гадоў уносіла сур'ёзныя карэктывы ў працу не толькі сістэмы аховы здароўя, але і многіх іншых галін сацыяльнай сферы і эканомікі, патрабавала аператыўных рашэнняў па стрымліванні эпідэмічнага распаўсюджвання інфекцыі.
Каранавірусная інфекцыя на працягу двух гадоў уносіла сур'ёзныя карэктывы ў працу не толькі сістэмы аховы здароўя, але і многіх іншых галін сацыяльнай сферы і эканомікі, патрабавала аператыўных рашэнняў па стрымліванні эпідэмічнага распаўсюджвання інфекцыі.
З пачатку мая ў Рэспубліцы Беларусь стабілізавалася сітуацыя па захворванні на інфекцыю COVID-19. Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці пацыентаў паспрыяла, у тым ліку, актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12 гадоў) насельніцтва.
Вакцынацыя - адно з найвялікшых дасягненняў медыцыны. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны год у свеце вакцынацыя ратуе каля 2,5 мільёнаў чалавечых жыццяў.
Накіраваныя намаганні медыцынскай навукі на стварэнне вакцын супраць каранавіруснай інфекцыі даюць свае вынікі. Разам з тым, імунны адказ, які фарміруецца на першасны курс вакцынацыі, у кожнага чалавека індывідуальны як па сіле, так і па працягласці. Аднолькавае для ўсіх – гэта тое, што адказ з часам згасае.
Вынікі праводзімых даследаванняў паказваюць, што з'яўленне новых варыянтаў віруса робіць мэтазгодным падтрыманне высокага узроўню спецыфічных антыцелаў. Для гэтага неабходныя дадатковыя (бустарныя) дозы вакцыны, якія забяспечаць арганізму больш высокую абарону ад інфекцыі.
Правядзенне дадатковай (бустарнай) вакцынацыі супраць COVID-19 насельніцтва Рэспублікі Беларусь вызначана Парадкамі, распрацаванымі Міністэрствам аховы здароўя і зацверджанымі Рэспубліканскім экспертным саветам па імунізацыі. Яна праводзіцца праз 6 і больш месяцаў пасля асноўнай (першаснай) вакцынацыі супраць COVID-19, праведзенай любой вакцынай.
Для правядзення бустарнай вакцынацыі супраць COVID-19 на сённяшні дзень выкарыстоўваецца вакцына СПУТНІК ЛАЙТ вытворчасці Расійскай Федэрацыі.
Бустарная вакцынацыя неабходная ўсім раней прышчэпленым, але ў першую чаргу важная для груп рызыкі - для асоб з аслабленым імунітэтам, для асоб старэйшыя за 60 гадоў, для асоб, якія прымаюць імунасупрэсіўную тэрапію, для тых, хто знаходзіцца на гемадыялізе, для медыцынскіх работнікаў, для работнікаў стацыянарных устаноў.