У Віцебскай вобласці бустарную вакцынацыю ад каранавіруса прайшлі 67,3% грамадзян, паведаміў галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч.
У Віцебскай вобласці бустарную вакцынацыю ад каранавіруса прайшлі 67,3% грамадзян, паведаміў галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч.
Асноўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшлі 72,3% жыхароў Віцебскай вобласці. Бустарную вакцынацыю прайшлі 67,3% грамадзян ад кантынгенту, які падлягае вакцынацыі – тых, хто прайшоў асноўны курс шэсць ці больш месяцаў таму. Таксама прышчэпку ад COVID-19 атрымалі 16,6% дзяцей ва ўзроставай катэгорыі ад 5 да 17 гадоў.
"Разам з вакцынацыяй супраць ковіду, якая праводзіцца круглагодна, кастрычнік і лістапад з'яўляюцца найбольш аптымальным перыядам для правядзення вакцынацыі ад грыпу. Грамадзяне могуць вакцынавацца ад гэтых двух захворванняў альбо адначасова ў адзін дзень, альбо з інтэрвалам у два тыдні і больш. Прышчэпку ад грыпу зрабілі 15,8% жыхароў Віцебшчыны", - сказаў Уладзімір Сінкевіч.
Вакцынацыя - важны фактар, які стрымлівае распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі. "У цэлым па вобласці сітуацыя з захворвальнасцю на COVID-19 прагназуемая і кантраляваная, і зараз тэндэнцыі да яе павелічэння пакуль не назіраецца", - падкрэсліў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Віцебскай вобласці.
Як паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя аблвыканкама, усе раённыя і гарадскія бальніцы аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем. Сёлета ўстановы аховы здароўя Віцебскай вобласці папоўніліся 20 мабільнымі апаратамі ШВЛ і 46 апаратамі ШВЛ з пашыранымі функцыямі.
Уладзімір Сінкевіч звярнуў увагу, што важна выконваць і меры неспецыфічнай прафілактыкі рэспіраторных захворванняў. Спецыялісты рэкамендуюць прытрымлівацца прынцыпаў рэспіраторнага этыкету, здаровага харчавання, рэгулярна займацца фізічнай актыўнасцю, у тым ліку гуляці на свежым паветры.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by