30 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да былога следчага за парушэнне таямніцы тэлефонных перамоваў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. "Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да двух асоб, у тым ліку былога следчага Наваполацкага АСК, якія незаконна парушылі таямніцу тэлефонных і іншых паведамленняў грамадзян, што выразілася у незаконным без службовай неабходнасці атрыманні і перадачы трэцім асобам звестак аб злучэннях, якія выкарыстоўваюцца грамадзянінам абаненцкага нумара", - праінфармавала афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК РБ па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. Больш падрабязная інфармацыя ў інтарэсах следства не разгалошваецца. Крымінальная справа ўзбуджана па ч.2 арт.203 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных або іншых паведамленняў"), санкцыі якой прадугледжваюць пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.-0-

БЕЛТА