Беларуская чыгунка правядзе акцыю "Дзеці і бяспека", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Беларуская чыгунка правядзе акцыю "Дзеці і бяспека", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

БЧ працягвае работу па папярэджанні выпадкаў невытворчага траўматызму. У сувязі з маючымі адбыцца канікуламі будзе нададзена асаблівая ўвага папярэджанню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх. З 28 мая па 7 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ва ўстановах адукацыі і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, падчас якіх правядуць растлумачальна-прафілактычныя гутаркі. Таксама запланаваны рэйды, асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе весціся на вакзалах і ў цягніках.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 39 выпадкаў невытворчага траўматызму. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне грамадзянамі мер бяспекі, у прыватнасці знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янэння, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д. Толькі з пачатку года за праход чыгуначных пуцей ва ўстаноўленым месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 81 чалавек.

Для забеспячэння бяспекі грамадзян у першым квартале гэтага года Беларускай чыгункай праведзены рамонт 5 пасажырскіх платформ і 14 пешаходных пераходаў, капітальны рамонт аднаго і асфальтаванне на 12 чыгуначных пераездах, палепшана асвятленне на 19 пасажырскіх платформах і 68 чыгуначных пераездах.