Беларуская чыгунка правядзе Адзіны дзень пасажыра 29 снежня. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце БЧ, паведамляе БЕЛТА.
Беларуская чыгунка правядзе Адзіны дзень пасажыра 29 снежня. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце БЧ, паведамляе БЕЛТА.
"Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі", - гаворыцца ў паведамленні.
Мерапрыемства пройдзе на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.
У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў.
Пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні і пажаданні па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання на магістралі пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з законам "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб".
"Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы", - запэўнілі ў БЧ.