26 жніўня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Больш за 35 тыс. білетаў на цягнікі набылі пасажыры Беларускай чыгункі ў ліпені 2013 года праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, што ў 3,6 раза больш, чым у студзені. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Усяго ў студзені-ліпені бягучага года праз Інтэрнэт было набыта 268 тыс. білетаў на цягнікі, у тым ліку з дапамогай электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязныя ў білетных касах, - 159 тыс.
У цяперашні час з дапамогай глабальнай сеткі з прымяненнем плацежных картак беларускіх банкаў, а таксама праз сістэму электронных грошай Easy Pay і Web Money можна аплаціць білеты на ўсе цягнікі, якія курсіруюць па Беларускай чыгунцы. Пры афармленні ў касе аплачаных праз Інтэрнэт праязных пасажыру дастаткова прад'явіць касіру бланк замовы на паездку (або паведаміць яго нумар з 14 лічбаў) і дакумент, які сведчыць асобу. Атрымаць білеты можа і давераная асоба пасажыра.
Пры куплі білетаў праз Інтэрнэт можна скарыстацца дадатковай паслугай электроннай рэгістрацыі на ўсе цягнікі, якія курсіруюць у межах Беларусі, а таксама на 17 пар цягнікоў у паведамленні з Расіяй і на цягнік Мінск-Рыга.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)