Кубак Беларускай федэрацыі біятлона праводзіцца ў нашай краіне трэці раз, і тройчы зборная каманда Віцебскай вобласці выйграе яго, пакідаючы ззаду супернікаў
Кубак Беларускай федэрацыі біятлона праводзіцца ў нашай краіне трэці раз, і тройчы зборная каманда Віцебскай вобласці выйграе яго, пакідаючы ззаду супернікаў.Зборная каманда Віцебскай вобласці з вялікім адрывам заняла першае месца ў адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод юнакоў і дзяўчат «Кубак Беларускай федэрацыі біятлона сезона 2019-2020», набраўшы 3558 ачкоў. Зборная каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца (сума балаў 2727), каманда Мінскай вобласці размясцілася на трэцяй пазіцыі (2685 ачкоў).
Спаборніцтвы – мас-старт і эстафеты праходзілі на лыжаролернай трасе ў Гарадку, якая з'яўляецца базай Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.
У цырымоніі ўзнагароджання каманд прымалі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні ГА «Беларуская федэрацыя біятлона» Ігар Кузняцоў і іншыя ганаровыя госці.