У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА ”Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж“, удзельнікаў узорнага ансамбля танца ”Лiлея“ і гуртка ”Школа вядучых“ прайшоў час зносін ”Бібліятэка – бяспечная прастора: разам супраць наркотыкаў"
На сустрэчы прысутнічала член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Крысціна Дарахова.Яна расказала дзецям пра тое, якія наркотыкі бываюць, якая адказнасць пагражае за распаўсюджванне наркатычных рэчываў, і паказала відэа-інтэрв'ю з падлеткамі, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.
Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ганна Паўлючкова правяла з дзецьмі віктарыну і адзначыла, што бібліятэка – гэта тая бяспечная прастора, куды яны заўсёды могуць прыйсці і атрымаць патрэбную і актуальную інфармацыю на самыя розныя і актуальныя тэмы.