9 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пракуратура Чашніцкага раёна ў адпаведнасці з заканадаўствам яшчэ на дзесяць дзён, да 19 ліпеня, працягнула тэрміны праверкі па справе аб жорсткім абыходжанні з птушанятамі баклана, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выконваючы абавязкі пракурора Чашніцкага раёна Максім Зіновік.
Міліцыя працягвае праверачныя мерапрыемствы, хоць, паводле неафіцыйнай інфармацыі, асоба, датычная да нанясення шкоды птушанятам бакланаў на востраве на возеры Лукомскае у сярэдзіне чэрвеня, выяўлена. Мясцовы сельсавет па завяршэнні праверкі міліцыяй падрыхтуе дакументы для судовага разгляду.
Па рашэнні раённай камісіі па аказанні дапамогі дзікім жывёлам, якія трапілі ў бядотнае становішча, раённая інспекцыя сумесна з супрацоўнікамі МНС, членамі БТРА адлавіла пакалечаных птушак, прысыпіла іх і ўтылізавала. Эўтаназія стала адзіным спосабам не памерці поўнай галаднай смерцю 28 птушкам з адрэзанай верхняй часткай дзюбы.
Выпадак з жорсткім абыходжаннем з птушанятамі бакланаў знаходзіцца пад кантролем Мінпрыроды. Баклан уваходзіць у пералік дзікіх жывёл непажаданых відаў, яго здабыча дазволена. Аднак жорсткае абыходжанне з любымі птушкамі недапушчальна і караецца законам. Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Два гады таму ў Віцебскай вобласці адбыўся прэцэдэнты: да адміністрацыйнай адказнасці за здзекі над птушкай быў прыцягнуты жыхар Глыбокага. Мужчына вырашыў выкарыстоўваць жывую грачанку як пудзіла на сваім участку і прывязаў яе вяроўкай за лапку да слупа, які ўсталяваў на дрэве. Мукі птушкі, якая спрабавала адляцець, не пакінулі абыякавымі суседзяў, якія патэлефанавалі эколагам. Інспектар з участковым выратавалі помучаніцу, а ў дачыненні да здзекавальніка быў складзены адміністрацыйны пратакол. Суд прызнаў віну глыбачаніна і, улічваючы прызнанне віны і тое, што птушка засталася жывая, прыгаварыў яго да штрафу ў мінімальным памеры - Br350 тыс. (базавая велічыня ў 2010 годзе складала Br35 тыс.).-0-
БЕЛТА
Чашніцкая пракуратура яшчэ на 10 дзён працягнула тэрміны праверкі па справе аб жорсткім абыходжанні з бакланамі
9.7.20120 праглядаў