8 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Чашніцкі раён першым у Віцебскай вобласці завяршыў сяўбу яравых збожжавых, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Догель. Па стане на раніцу 8 мая, блізкія да завяршэння сяўбы яравых збожжавых культур Глыбоцкі (90%), Докшыцкі (85%) і Лепельскі (83%) раёны. У сярэднім па 60-70% плошчы засяялі ўжо ўсе раёны вобласці, за выключэннем Ушацкага і Віцебскага, якія толькі пераадолелі 50-працэнтную мяжу. У цэлым па вобласці засяяна 179 тыс.га, або 71% да задання. "Высокія тэмпы работ дазваляюць спадзявацца завяршыць сяўбу збожжавых на працягу найбліжэйшых двух дзён", - адзначыў Сяргей Догель. На бягучым тыдні ў рэгіёне таксама плануецца поўнасцю пасеяць лён і рапс. Гэтыя культуры пасеяны адпаведна на 67% і 45% запланаваных плошчаў. Пры гэтым сяўбу лёну завяршылі Докшыцкі і Шаркаўшчынскі раёны, набліжаюцца да 100% Гарадоцкі і Глыбоцкі раёны. Яравы рапс першым у вобласці адсеяў Бешанковіцкі раён. Увага аграрыяў вобласці таксама засяроджана цяпер на пасадцы бульбы і агародніны.-0-

БЕЛТА