22 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Беларускія прадпрымальнікі выяўляюць цікавасць да інвесціравання праектаў у Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Браслаўскім райвыканкаме.
На III міжнароднай канферэнцыі па трансгранічным супрацоўніцтве і развіцці інвестыцыйнай дзейнасці, якая адкрываецца ў Браславе 23 верасня, прадугледжваецца заключэнне некалькіх пагадненняў, падпісантамі якіх стануць айчынныя прыватныя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Так, з іх дапамогай у 2012 годзе ў Браславе прадугледжваецца пабудаваць гасцінічны і рэстаранны комплексы, а ў вёсцы Краснагорка ўзвесці ветра ўстаноўку.
Свой удзел у міжнароднай канферэнцыі пацвердзілі прадстаўнікі дзелавых колаў з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы. Увазе бізнесменаў будуць прадстаўлены інвестыцыйныя праекты Браслаўскага райпо, Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры" і мясцовага прыватнага бізнесу. Госці пазнаёмяцца з эканамічным і культурным патэнцыялам раёна, з інфармацыяй аб тым, якую падтрымку на дзяржаўным узроўні атрымлівае ў Беларусі прыватная ініцыятыва.-0-
БЕЛТА
Прыватны бізнес зацікавіўся будаўніцтвам гасцінічнага комплексу і ветра ўстаноўкі ў Браслаўскім раёне
22.9.20110 праглядаў