У Беларусі прыватным медцэнтрам дазволілі выдаваць бальнічныя лісты. Адпаведная пастанова Мінздароўя і Мінпрацы і сацабароны апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Беларусі прыватным медцэнтрам дазволілі выдаваць бальнічныя лісты. Адпаведная пастанова Мінздароўя і Мінпрацы і сацабароны апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам уносяцца змены ў інструкцыю «Аб некаторых пытаннях выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці».

Цяпер бальнічныя дазволена выдаваць не толькі дзяржаўным, але і прыватным медыцынскім установам аховы здароўя. У новай рэдакцыі інструкцыі прыведзены іх пералік: бальніца, шпіталь, медыка-санітарная частка, дыспансер, радзільны дом, цэнтр, паліклініка, амбулаторыя, клініка медыцынскай установы адукацыі, пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр, медыцынскі навукова-практычны цэнтр, медыцынскі рэабілітацыйны цэнтр, здраўпункт, фельчарска-акушэрскі пункт.

Новай інструкцыяй таксама дазволена выдача бальнічных лекарамі, якія ажыццяўляюць кансультатыўны прыём, лекарамі прыёмных аддзяленняў бальніц, дыягнастычных цэнтраў, цэнтраў спартыўнай медыцыны.

У новай інструкцыі пашыраны пералік тых, каму выдаюцца даведкі аб часовай непрацаздольнасці. Цяпер яны будуць выдавацца і тым, хто ажыццяўляе догляд за хворым дзіцем ва ўзросце да 5 гадоў, пры аказанні яму медыцынскай дапамогі недзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя ў стацыянарных умовах, на ўвесь перыяд знаходжання з дзіцем у медустанове.