Чалавек і Закон

2.4.20120 праглядаў

У маі 2011 года на аўтадарозе Мінск — Віцебск (156 км), падчас пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі, праводзімай сумесна з супрацоўнікамі Лепельскага РАУС, быў спынены фургон, які належаў мінскаму ТАА «М…». Перавозілася 10195,6 кг ялавічыны на суму 150.114.990 рублёў без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору і ветэрынарных пасведчанняў.

Пры праверцы дакументаў на груз, які перавозіўся, кіроўца ТАА «М…» праверачным прад'яўляў толькі праязны ліст грузавога аўтамабіля, які выконвае перавозкі ў міжнародных зносінах, у якім быў паказаны маршрут руху грузу: г. Фаніпаль (Рэспубліка Беларусь) — г. Смаленск (Расійская Федэрацыя).

Найменне грузу і адлегласць перавозкі не пазначаны. Заказчыкам перавозкі, згодна з праязным лістом, выступала смаленская фірма ТАА «С…». Да праязнога ліста кіроўца прад'яўляў 6 чэкаў касавага сумуючага апарата крамы «Прадукты» філіяла К… №… г. Лепеля на суму 20.759.940 рублёў. Чэкі касавага апарата не з'яўляюцца дакументам, які пацвярджае факт здзяйснення гаспадарчай аперацыі па набыцці мяса ў краме.

З матэрыялаў справы вынікае, што фактычна заказчыкам перавозкі выступалі жыхар г. Віцебска і ТАА «Е…», г. п. Каралёў Стан Мінскай вобласці.

Пастановай гаспадарчага суда Віцебскай вобласці ў ліпені 2011 г. ТАА «М…» прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Быў накладзены штраф у памеры 50 базавых велічынь без прымянення дадатковага спагнання ў выглядзе канфіскацыі тавару.

Непрымяненне дадатковага спагнання ў выглядзе канфіскацыі мяса ялавічыны супярэчыла прынцыпу справядлівасці і неадваротнасці адказнасці за здзейсненае правапарушэнне і спрыяла б уцягванню тавару ў ценявы абарот. Таму інспекцыяй МПС Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне была накіравана пракурору Віцебскай вобласці скарга на вышэйназваную пастанову гаспадарчага суда. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь таксама прынесла пратэст на пастанову Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.

Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь пратэст задаволіў, пастанову гаспадарчага суда Віцебскай вобласці адмяніў і справу накіраваў на новы разгляд.

У студзені 2012 года пастановай гаспадарчага суда Віцебскай вобласці ТАА «М…» прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. На перавозчыка накладзены штраф у памеры 50 базавых велічынь з прымяненнем дадатковага спагнання ў выглядзе канфіскацыі кошту тавару ў суме 150.114.990

рублёў.

Груз больш за паўгода знаходзіўся на адказным захоўванні ў халадзільных устаноўках Лепельскага і Талачынскага райпо, перыядычна мяса правяралі спецыялісты ветэрынарных і санітарных службаў. Восенню яго вярнулі грузаатрымальніку, смаленскай фірме ТАА «С…»

М.САМУСЕВА,
начальнік інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне

Чалавек і Закон | Лепельский райисполком