Чым небяспечны пажары? Дым, агонь – безумоўна, гэтыя фактары вельмі небяспечныя для чалавека. Але куды небяспечней пры ўзнікненні пажару пачуццё страху і панікі. Калі чалавек панікуе, то куды больш бяды можа адбыцца. Адкуль бярэцца паніка? Усё проста – з-за незнання асноўных і элементарных правілаў бяспекі.

Чым небяспечны пажар? Дым, агонь – безумоўна, гэтыя фактары вельмі небяспечныя для чалавека. Але куды небяспечней пры ўзнікненні пажару пачуццё страху і панікі. Калі чалавек панікуе, то куды больш бяды можа адбыцца. Адкуль бярэцца паніка? Усё проста – з-за незнання асноўных і элементарных правілаў бяспекі.

Чым жа страшная паніка, асабліва тады, калі ахоплівае яна людзей у грамадска-масавых месцах? Тлумачэнні гэтаму ёсць – вялікая колькасць людзей імкнуцца як мага хутчэй пакінуць гарачае памяшканне, тым самым утвараючы штурханіну. Таму важным напамінам ад ратавальнікаў будзе апавяданне звод правілаў пры ўзнікненні пажару ў грамадскім месцы.

Такім чынам, першае, што неабходна зрабіць, калі вы пачулі крыкі «Пажар» – гэта захаванне спакою і вытрымкі. Ацаніце абстаноўку і пераканайцеся ў наяўнасці рэальнай небяспекі

Другое: стоячы на месцы, уважліва агледзіцеся вакол. Калі вы бачыце тэлефон, паведаміце аб рэальным пажары ў дзяжурную службу МНС па нумары 101 або 112 (не лічыце, што хтосьці зробіць гэта за вас) і пачынайце спакойна рухацца да найбліжэйшага выхаду, звяртаючы ўвагу на навакольных.

Важна: калі ёсць магчымасць справіцца з агнём, папрасіце аб дапамозе людзей, што стаяць побач, і, выкарыстоўваючы сродкі пажаратушэння і падручныя сродкі, патушыце пажар, неадкладна апавясціўшы аб гэтым навакольных.

Калі ў памяшканні ўжо шмат дыму, старайцеся ісці да выхаду, трымаючыся за сцены, парэнчы і г.п., дыхайце праз насавую хустку або рукаў адзення, вядзіце дзяцей наперадзе сябе, трымаючы іх за плячы.

Захоўвайце вытрымку і спакой, сваімі паводзінамі супакойваючы навакольных, не давайце панікаваць. Па магчымасці тым, хто скаваны страхам і не можа рухацца – размаўляйце спакойна і выразна, падтрымлівайце іх пад рукі.

Калі вам удалося выбрацца з натоўпу – акажыце дапамогу пацярпелым, перанясіце іх на свежае паветра, расшпіліце адзенне, выклічце «хуткую дапамогу» або ратавальнікаў.