У аграгарадку Кіраўская Віцебскага раёна прайшоў фестываль вулічнага мастацтва «Волаты Прыдзвiння». Душэўнасць, пазітыўны настрой свята ўсё тыя ж, а фармат – упершыню абласны. 

Па традыцыі фэст прысвечаны 285-сантыметроваму ўраджэнцу мясцовых мясцін, зорцы цырка Фёдару Махнову. Беларускі гігант праславіўся на ўвесь свет. З самай раніцы на шматлікіх тэматычных пляцоўках усё – з махноўскім размахам і каларытам. Ад дэкаратыўнага торта, артыстаў на хадулях у пазнавальным амплуа волата да «смачных» народных падворкаў.

«Не праходзьце міма!» – клічуць з Шапечынскага падворка. На стале – звычайны сняданак гіганта Махнова. Наш Фёдар Андрэевіч быў сціплы ў ежы, дзеліцца Ірына Пастаялкіна, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў аграгарадку Шапечына ТЦСАН Віцебскага раёна: