Менавіта гэтаму напрамку службы і педагогі Лепельшчыны надаюць асаблівую ўвагу, дапамагаючы зрабіць вольны час рабят карысным і вясёлым

Па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх Лепельскага райвыканкама, а таксама ІЛН аддзела ўнутраных спраў прайшоў турнір па футболе для навучэнцаў Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

У ролі галоўных гульцоў - рабяты, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная праца, а таксама іншыя навучэнцы, якія любяць спорт.

- Нам важна, каб падлеткі былі заняты. Прычым, нечым цікавым! Калі гультайства спыняецца, пачынаецца, стваральны час. Так мы прыцягваем рабят да здаровага ладу жыцця! - адзначыла Таццяна Часнокава, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.

Лепшыя футбалісты атрымалі прыемныя прэзенты.