– Наш абласны інтэлектуальны турнір стаў ужо традыцыйным, за гады правядзення гульні колькасць каманд-удзельніц павялічылася з 7 да 37! – адзначыў загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Віцебскія весці" Святаслаў Міхайлаў. – Гэта паказвае зацікаўленасць моладзі. Мы заўсёды запрашаем як мага больш рабят, і водгук ёсць, а гэта галоўнае. 

37 каманд прадэманстравалі эрудыцыю, праверыўшы веды ў розных галінах. У турніры прынялі ўдзел як прафесійныя, так і аматарскія каманды з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Ушач.
Чэмпіянат праходзіў у некалькі этапаў. Першы – «Свая гульня» уключаў два блокі бліц – пытанняў. У ім удзельнікам спатрэбіліся навыкі крытычнага мыслення, бо на пошук адказаў былі дадзены лічаныя хвіліны.

Для паспяховага праходжання другога этапу пад назвай «Што? Дзе? Калі?» важныя былі не толькі веды гісторыі, геаграфіі, медыцыны, але і кемлівасць, знаходлівасць.
– Вельмі цікавыя і разнабаковыя пытанні. Высока ацэньваем нашу камандную працу, таму што гуляем ужо не першы раз. Для мяне турнір – зарад інтэлектуальнай бадзёрасці, развіццё мыслення, – падзяліўся ўражаннямі Уладзіслаў Мелешка, прадстаўнік каманды Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

vitebsk-region.gov.by