Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе...
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе:
Чарамша або часночнік – расліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Часночнік – шматгадовая расліна, якая расце ва ўвільготненых месцах звычайна каля крыніцы вады. Аддае перавагу цяністым шыракалістым лясам на ўвільготненых глебах. Расце вялікімі групамі. У Беларусі гэта расліна сустракаецца ў заходніх і цэнтральных абласцях, па якіх праходзіць паўночна-усходняя мяжа яго арэала.
У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» самавольнае выманне і перасадка дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, са среды іх росту, іх незаконны абарот, а таксама выдаленне і здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці або разбурэння асяроддзя іх росту, забараняецца.
За самавольнае выманне або знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, і іх частак артыкулам 15.8 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
У выпадку гандлю часночнікам адказнасць прадугледжана артыкулам 12.17 КоАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.
Усім грамадзянам, якім вядомы выпадкі парушэння правілаў прыродаахоўнага заканадаўства, просьба паведаміць па тэл. «гарачай лініі» у Лепельскую МРИ 8 (02132) 4 36 85.
ДзяржінспектарЛепельскай
МРИ АЖ і РС
І.В. Карага