Напярэдадні прафесійнага свята – Дня машынабудаўніка – у адкрытым акцыянерным таварыстве «Лепельскі рамонтна-механічны завод» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню перадавікоў вытворчасці і ветэранаў галіны.

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня машынабудаўніка – у адкрытым акцыянерным таварыстве «Лепельскі рамонтна-механічны завод» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню перадавікоў вытворчасці і ветэранаў галіны.

Якасць і надзейнасць прадукцыі Лепельскага РМЗ, дасягненне высокіх вытворчых вынікаў, паспяховае вырашэнне сацыяльных пытанняў забяспечваюцца працай, агромным вопытам вялікага і дружнага калектыву рабочых, інжынераў і іншых спецыялістаў усіх узроўняў завода. Гэта людзі з нязломным характарам і жалезным мэтапастаянствам. Прафесійнае свята – нагода сказаць ім шчырае «дзякуй!»

Адкрываючы ўрачыстую частку свята, намеснік дырэктара ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» Таццяна Вараб'ёва адзначыла, што сёння прадпрыемствы машынабудаўнічага комплексу Беларусі робяць адну вялікую і патрэбную справу – распрацоўваюць, укараняюць і вырабляюць вырабы, запатрабаваныя ў розных галінах эканомікі і паўсядзённым жыцці чалавека.

-- Жадаю нашаму прадпрыемству працвітання, стабільнасці, упэўненага руху наперад, умацавання складзеных і стварэння новых перспектыўных сувязяў. А асабіста вам, дарагія калегі і ветэраны прадпрыемства, -- моцнага здароўя і мірнага неба над роднай Беларуссю, -- пажадала Таццяна Валер'еўна.

Таксама намеснік дырэктара адкрыла цырымонію ўзнагароджання лепшых супрацоўнікаў завода. За шматгадовую працу і ў сувязі з прысваеннем звання «Ветэран завода» ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» Ганаровай граматай быў узнагароджаны кіроўца пагрузчыка Фёдар Апяронак. Такой жа ўзнагароды была ўдастоена і вартаўнік прадпрыемства Ірына Юшко.

Таксама на сцэну была запрошана прыбіральшчыца памяшкання Зоя Худзякова. Жанчыну ўзнагародзілі Ганаровай граматай за шматгадовую працу, а таксама прысвоілі званне «Ганаровы ветэран завода».

Цырымонію ўшанавання працягнуў запрошаны госць – прадстаўнік адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод» Вадзім Зязюля. Вадзім Аляксандравіч таксама выказаў словы віншаванняў і ўдзячнасці ў адрас работнікаў Лепельскага завода, адзначыўшы агромны ўклад нашых землякоў у