14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёра жыхароў Міёрскага раёна спрабавалі вывезці ў Расію тушы буйной рагатай жывёлы агульнай вагой 3,5 т без адпаведных дакументаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Па папярэдніх даных, вяскоўцы планавалі перапрадаць груз у Расіі. Тавар і аўтамабіль перададзены супрацоўнікам міліцыі. Праводзіцца праверка. Брэсцкія ж памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні пры праверцы цягніка Забалоцце - Брэст, які рухаўся ў Беларусь з Украіны, выявілі пад сядзеннямі 200 пачак з піратэхнікай. Тавар коштам Br8 млн. перададзены ў мытню.-0-

БЕЛТА