16 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чацвёртая група нелегалаў за тыдзень затрымана вайскоўцамі Полацкага пагранатрада ў Браслаўскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Сёння ноччу сем замежнікаў спрабавалі парушыць беларуска-латвійскую мяжу. Беларускія памежнікі затрымалі парушальнікаў, самаму старэйшаму з якіх 45 гадоў, самаму малодшаму - 20. У дачыненні да ўсіх сёмі пачаты адміністрацыйны працэс.
З вечара 11 лістапада групы нелегалаў спрабуюць незаконна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу ў Браслаўскім раёне. Іх агульная колькасць з улікам сённяшніх затрыманых склала 17 чалавек. Усе яны выбіралі аднолькавы шлях у ЕС - з радзімы самалётам да Мінска, а потым на аўтамабілі да Браслаўскага раёна.
З пачатку 2012 года па стане на 16 лістапада вайскоўцамі Полацкага пагранатрада затрымана 84 парушальнікі Дзяржаўнай мяжы.-0-
БЕЛТА
Чацвёртая група нелегалаў за тыдзень затрымана ў Браслаўскім раёне
16.11.20120 праглядаў