Чацвёртая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Чацвёртая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па-першае, мы яе анансавалі. Згодна з плынню эпідпрацэсу гэтая хваля павінна была прыйсці, і яна накладаецца на класічную нашу сезонную эпідэміялагічную сітуацыю, характэрную для Беларусі ў гэты час года. На жаль, і тэмпературны рэжым не спрыяе. Таму рост захворвання мы фіксуем", - сказаў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, "праблема заключаецца ў тым, што гэтыя высокія лічбы паўтараюцца з дня ў дзень, у тым ліку па паказчыку шпіталізацый".
Пры гэтым Дзмітрый Піневіч запэўніў, што "якой-небудзь надзвычайшчыны ў гэтым няма", аднак сітуацыя патрабуе ўсямернага напружання сіл сістэмы аховы здароўя, тых рэсурсаў, якія планаваліся і задзейнічаны згодна з планамі Мінздава.