Чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС паступіць у Беларусь найбліжэйшым часам - Нацбанк
26.12.20120 праглядаў
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі чацвёртага транша на $440 млн. крэдыту Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС паступяць у Беларусь у бліжэйшы час. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова сёння падчас прамой тэлефоннай лініі і online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
"Сродкі чацвёртага транша крэдыту АКФ ЕўрАзЭС паступяць у Беларусь у бліжэйшы час. У дадзены момангт Еўразійскім банкам развіцця, які з'яўляецца кіраўніком сродкаў АКФ, праводзіцца тэхнічная праца па забеспячэнні пералічэння чацвёртага транша фінансавага крэдыту АКФ Беларусі", - адзначыла Надзея Ермакова.
"Пры гэтым для рэспублікі пытанне аб канкрэтнай даце паступлення сродкаў фінансавага крэдыту не з'яўляецца прынцыповым", - дадала кіраўнік Нацбанка.
У цяперашні час таксама праводзяцца кансультацыі з АКФ па ўдакладненні асобных паказчыкаў стабілізацыйнай праграмы, паведаміла Надзея Ермакова. "Пасля ўдакладнення шэрагу прагнозных параметраў грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітыкі Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС будзе дадзена ацэнка выканання рэспублікай прынятых абавязацельстваў, што стане асновай для прыняцця рашэння аб прадастаўленні пятага і шостага траншаў", - адзначыла яна.
Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 4 чэрвеня 2011 года адобрыў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб'ёме $3 млрд. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011-2013 гадоў у адпаведнасці з выкананнем этапаў Стабілізацыйнай праграмы ўрада Беларусі, нацэленай на стабілізацыю плацежнага балансу і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі. Фінансавыя ўмовы крэдыту адпавядаюць стандартным умовам АКФ для дзяржаў - удзельніц з сярэднім узроўнем даходаў. Крэдыт прадастаўлены тэрмінам на 10 гадоў, уключаючы трохгадовы ільготны перыяд, і нясе плаваючую працэнтную стаўку, якая адлюстроўвае цану фондаваня Расіі на міжнародных рынках.
Тры траншы крэдыту з шасці на агульную суму $1,68 млрд. ужо атрыманы. Рашэнне аб прадастаўленні Беларусі чацвёртага транша ў аб'ёме $440 млн. было прынята 7 снежня 2012 года падчас 8-га пасяджэння Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у Мінску. Плануецца, што астатнія два траншы, пры ўмове станоўчага рашэння па іх, паступяць у рэспубліку ў 2013 годзе.
Еўразійскі банк развіцця кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, заснаванага ў 2009 годзе ўрадамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана для садзейнічання краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці, падтрымкі інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне. Паўнамоцны прадстаўнік Беларусі ў савеце фонду – міністр фінансаў Андрэй Харкавец.-0-
БЕЛТА