12 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да чатырох гадоў пазбаўлення волі прыгавораны віцебскі безбілетнік за напад на іншага пасажыра, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэх. Рэзанансная падзея адбылася ў Віцебску ў кастрычніку 2011 года. Мужчына, які ехаў днём у тралейбусе па праспекце Фрунзе, выйшаў на прыпынку разам з безбілетным пасажырам, які адмовіўся аплачваць праезд, і зрабіў яму заўвагу. У канфлікце, які адбыўся пасля, безбілетнік у якасці аргументу выкарыстаў нож, які меў пры сабе, і ўсадзіў яго ў грудзі свайму апаненту. Нягледзячы на цяжкае раненне, пацярпелы паспеў паведаміць па гарачай лініі 102 пра здарэнне і назваць прыкметы крыўдзіцеля. Неадкладная рэакцыя супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прафесіяналізм урачоў дазволілі выратаваць жыццё параненага, а таксама на працягу некалькіх хвілін затрымаць нападніка. Апошні, як потым высветлілася, ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і больш за сотню разоў – да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя крадзяжы.-0-

БЕЛТА