14 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чатыры раёны Віцебскай вобласці пацярпелі ад моцнага ветру, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фонда.
У выніку праходжання на тэрыторыі вобласці моцнага парывістага ветру адбылося адключэнне электраэнергіі ў чатырох раёнах вобласці. На 6.00 14 сакавіка заставаліся без электраэнергіі Віцебскі раён, дзе адбылося адключэнне 1 лініі электраперадач, чатырох трансфарматарных падстанцый, у Шумілінскім раёне - адной лініі электраперадач, чатырох трансфарматарных падстанцый, трох населеных пунктаў, адной фермы; у Аршанскім раёне - трох ліній электраперадач, пяці населеных пунктаў, дзевяці трансфарматарных падстанцый; у Талачынскім раёне - трох ліній электраперадач, 25 трансфарматарных падстанцый, 17 населеных пунктаў. Усяго адключана 8 ліній электраперадач, 42 трансфарматарныя падстанцыі, 25 населеных пунктаў, адна ферма.
Для падключэння электразабеспячэння былі задзейнічаны чатыры адзінкі тэхнікі, 12 чалавек. Аднаўленне электразабеспячэння плануецца ажыццявіць сёння.-0-
БЕЛТА
Чатыры раёны Віцебскай вобласці пацярпелі ад моцнага ветру
14.3.20120 праглядаў