10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры рэспубліканскія газеты будуць аб'яднаны з "Савецкай Беларусі". Адпаведнае распараджэнне "Аб некаторых пытаннях рэарганізацыі асобных рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі" ад 10 студзеня 2013 года падпісана прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэем Кабяковым, паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
У адпаведнасці з дакументам, плануецца правесці рэарганізацыю ўстаноў "Рэдакцыя газеты "Рэспубліка" і "Рэдакцыі газеты "Беларуская ніва" шляхам іх далучэння да ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Савецкая Беларусь".
Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён унесці на разгляд урада праект адпаведнай пастановы.
Міністэрству адукацыі даручана да 20 студзеня 2013 года прыняць рашэнне аб рэарганізацыі ўстановы "Рэдакцыя газеты "Сцяг юнацтва" шляхам яго далучэння да "Савецкай Беларусі".
Акрамя таго, Мінінфарму даручана ініцыіраваць разгляд на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ "Народная газета" пытанняў перадачы функцый рэдакцыі газеты "Савецкай Беларусі" і ліквідацыі гэтага таварыства.
Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.
Як паведамлялася, стварэнне друкаванага грамадска-палітычнага холдынгу на базе газеты "Савецкая Беларусь" было запланавана на 2013 год. Таксама нядаўна было завершана стварэнне выдавецкага дома "Звязда", які аб'яднаў аднайменную беларускамоўную грамадска-палітычную газету і літаратурна-мастацкую прэсу.
БЕЛТА
Чатыры рэспубліканскія газеты будуць аб'яднаны з "СБ. Беларусь сегодня"
10.1.20130 праглядаў