10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі змяншаецца колькасць беспрацоўных жанчын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, за мінулы год іх стала менш на 22,7% - з 20,3 тыс. чалавек на 1 ліпеня 2010 года да 15,7 тыс. на 1 ліпеня 2011 года. Прычым за май гэтага года колькасць беспрацоўных жанчын зменшылася на 0,7 тыс., за чэрвень - на 0,2 тыс. чалавек.
Найбольш беспрацоўных жанчын налічваецца па-ранейшаму ў Гомельскай вобласці (3,1 тыс.), найменш - у Мінску і Гродзенскай вобласці (па 1,6 тыс. чалавек).
Зніжаецца і ўдзельная вага жанчын у структуры беспрацоўя. Гэты паказчык зменшыўся на 1 ліпеня бягучага года да 51,3%. Для параўнання: на 1 студзеня 2011 года ён быў 52,6%, на 1 ліпеня 2010 года - 52,2%.
Нагадаем, у Дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2011 год уключаны асобны падраздзел "Садзейнічанне занятасці жанчын". У адпаведнасці з запланаванымі мерапрыемствамі ў бягучым годзе працягнецца практыка правядзення спецыялізаваных кірмашоў вакантных рабочых месцаў з пераважным выкарыстаннем жаночай працы. Маці, якія працяглы час не працавалі ў сувязі з доглядам за дзіцем, маюць права першачарговага накіравання на прафабучэнне па запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях, якія даюць магчымасць заняцца індывідуальнай працоўнай дзейнасцю, а таксама надомнай працай. Беспрацоўныя жанчыны-маці, якія не працавалі ў сувязі з доглядам за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў, атрымліваюць магчымасць адаптацыі на працоўных месцах у рамках "Маладзёжнай практыкі" (не менш за 50% тых, хто мае патрэбу ў працаўладкаванні).-0-
БЕЛТА
Колькасць беспрацоўных жанчын у Беларусі за год знізілася на 22,7% да 15,7 тыс. чалавек
11.7.20110 праглядаў