16 чэрвеня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках Беларусі на 1 чэрвеня бягучага года склала 4 млн. 20 тыс. галоў, што на 0,5% больш у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года. У тым ліку кароў стала больш на 3%, іх колькасць дасягнула 1 млн. 263,8 тыс., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Найбольш высокі прырост колькасці буйной рагатай жывёлы назіраецца ў гаспадарках Гомельскай і Брэсцкай абласцей - 1,4% і 1% адпаведна. У Гродзенскай вобласці яна скарацілася на 2%. Брэсцкая вобласць утрымлівае лідарства па павелічэнні дайнага статка: колькасць кароў узрасла на 5,3%. У Гродзенскай вобласці іх колькасць узрасла на 5%, у Гомельскай - на 3,7%, у Мінскай - на 2,3%, у Магілёўскай - на 1,5%, у Віцебскай - на 0,4%. Пагалоўе свіней за гэты перыяд узрасло на 3,7% і склала 2 млн. 876,3 тыс. галоў. Больш за ўсё колькасць свіней павялічылася ў Брэсцкай вобласці - на 7,5%, менш за ўсё - у Гродзенскай і Мінскай абласцях - на 2%. У Магілёўскай вобласці пагалоўе свіней узрасло на 7,4%, у Віцебскай - на 4,3%, у Гомельскай - на 2,4%. У 2009 годзе колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках усіх катэгорый павялічылася на 0,5%, у тым ліку ў сельгасарганізацыях - на 1,2% пры скарачэнні пагалоўя ў гаспадарках насельніцтва на 8,5%. На пачатак 2010 года колькасць кароў у гаспадарках усіх катэгорый склала 1 млн. 444,6 тыс., што на 0,5% менш у параўнанні з 1 студзеня 2009 года. У сельскагаспадарчых арганізацыях пагалоўе кароў павялічылася за год на 1,4%.-0-

БЕЛТА