26 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня бягучага года склала 9 млн. 467,6 тыс. чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў краіны стала менш на 13,6 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем амаль на 20 тыс. чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросте 6 тыс. 131 чалавек (у студзені-ліпені ў Беларусь прыбылі 9 тыс. 772 чалавекі, выбылі 3 тыс. 641). Колькасць жыхароў за сем месяцаў павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня бягучага года да 1 млн. 867,2 тыс. чалавек на 1 жніўня. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-ліпень зменшылася. У выніку на 1 жніўня ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 432,3 тыс. чалавек, у Мінскай - 1 млн. 409,4 тыс., у Брэсцкай - 1 млн. 393,6 тыс., у Віцебскай - 1 млн. 217,1 тыс., у Магілёўскай - 1 млн. 83,9 тыс., у Гродзенскай - 1 млн. 64,1 тыс. чалавек. У Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года нарадзіліся 60 тыс. 430 немаўлят - на 2 тыс. 87 дзяцей менш у параўнанні са студзенем-ліпенем 2010 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за сем месяцаў у цэлым па рэспубліцы склаў 11 на 1000 жыхароў (за аналагічны мінулагодні перыяд было 11,3 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у бягучым годзе ў Брэсцкай вобласці (12,1 праміле), самы нізкі - у Віцебскай вобласці (9,7). За студзень-ліпень памерлі 80 тыс. 202 чалавекі - на 67 менш у параўнанні са студзенем-ліпенем 2010-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці за сем месяцаў па рэспубліцы роўны 14,6 на 1000 насельніцтва (за адпаведны перыяд мінулага года ён быў 14,5). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у гэтым годзе - у Віцебскай вобласці (16,6), самы нізкі - у Мінску (9,8). Дзіцячая смяротнасць (дзяцей ва ўзросце да 1 года) знізілася з 4,0 на 1000 народжаных у студзені-ліпені 2010 года да 3,8 праміле ў студзені-ліпені 2011-га. -0-

БЕЛТА