10 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня гэтага года склала 9 млн. 467,9 тыс. чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў краіны стала менш на 13,3 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 18 тыс. 667 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўным міграцыйным прыросте 5 тыс. 390 чалавек (у студзені-чэрвені ў Беларусь прыбылі 8 тыс. 378 чалавек, выбылі 2 тыс. 988).
Колькасць жыхароў за шэсць месяцаў павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2011 года да 1 млн. 868 тыс. чалавек на 1 ліпеня. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-чэрвень зменшылася. У выніку на 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 432,3 тыс. чалавек, у Мінскай - 1 млн. 409 тыс., у Брэсцкай - 1 млн. 393,1 тыс., у Віцебскай - 1 млн. 217,3 тыс., у Магілёўскай - 1 млн. 84,2 тыс., у Гродзенскай - 1 млн. 64 тыс. чалавек.
У Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года нарадзіўся 50 тыс. 801 дзіця - на 2 тыс. 100 дзяцей менш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2010 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за шэсць месяцаў у цэлым па рэспубліцы склаў 10,8 на 1000 жыхароў (за аналагічны леташні перыяд было 11,2). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у бягучым годзе ў Брэсцкай вобласці (11,8), самы нізкі - у Віцебскай вобласці (9,6).
За студзень-чэрвень памерла 69 тыс. 468 чалавек - на 822 больш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2010-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці за шэсць месяцаў па рэспубліцы склаў 14,8 на 1000 насельніцтва (за адпаведны перыяд мінулага года ён быў 14,5). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у гэтым годзе - у Віцебскай вобласці (16,9), самы нізкі - у Мінску (9,9).
Дзіцячая смяротнасць (дзяцей ва ўзросце да 1 года) знізілася з 4,2 на 1000 народжаных у студзені-чэрвені 2010 года да 3,8 праміле ў студзені-чэрвені 2011-га.-0-
БЕЛТА
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня склала 9 млн. 467,9 тыс. чалавек
10.8.20110 праглядаў