26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка 2011 года склала 9 млн. 468 тыс. чалавек, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка. У параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў краіны стала менш на 13,2 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 20 тыс. 953 чалавекі колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросте 7 тыс. 771 чалавек (у студзені-верасня ў Беларусь прыбылі 12,9 тыс. чалавек, выбылі 5 тыс. 129). Колькасць жыхароў за дзевяць месяцаў гэтага года павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня да 1 млн. 873,8 тыс. чалавек на 1 кастрычніка. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-верасень зменшылася. Так, на 1 кастрычніка ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 431,6 тыс. чалавек, у Мінскай - 1 млн. 408,2 тыс., у Брэсцкай - 1 млн. 393,2 тыс., у Віцебскай - 1 млн. 215,4 тыс., у Магілёўскай - 1 млн. 82,5 тыс., у Гродзенскай - 1 млн. 63,3 тыс. чалавек. У Беларусі ў студзені-верасня бягучага года нарадзіліся 80 тыс. 934 немаўляці, што на 115 дзяцей больш у параўнанні са студзенем-вераснем 2010-га. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за дзевяць месяцаў у цэлым па рэспубліцы склаў 11,4 на 1 тыс. жыхароў (за аналагічны леташні перыяд было таксама 11,4 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык традыцыйна ў Брэсцкай вобласці (12,6 праміле), самы нізкі - у Віцебскай (10). За студзень-верасень памерлі 101 тыс. 887 чалавек - на 537 менш у параўнанні са студзенем-вераснем 2010-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці за дзевяць месяцаў па рэспубліцы раўняўся 14,4 на 1 тыс. насельніцтва (за адпаведны перыяд мінулага года ён быў таксама 14,4). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у гэтым годзе ў Віцебскай вобласці (16,4), самы нізкі - у Мінску (9,8). Дзіцячая смяротнасць (дзяцей ва ўзросце да 1 года) знізілася ў Беларусі з 3,9 на 1 тыс. народжаных у студзені-верасні 2010 года да 3,8 праміле ў студзені-верасні 2011-га.-0-

БЕЛТА