Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня склала 9,5 млн чалавек і ў параўнанні з пачаткам года павялічылася на 1 590 чалавек. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Вызначальным фактарам павелічэння колькасці насельніцтва стаў міграцыйны прырост, які за першае паўгоддзе склаў 4 621 чалавек. Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываецца з краінамі СНД. У студзені-чэрвені з гэтых краін у рэспубліку прыбыло 7 728 чалавек, з іх на долю прыбылых з Расіі, Украіны і Казахстана прыпадала 87,4%. У ліку выбыўшых з Беларусі пераважаюць асобы, якія выехалі ў краіны СНД. Іх доля склала 68,9%, з іх з'ехалі ў Расію - 72,1%.

Прыродны спад насельніцтва за студзень-чэрвень склаў 3 031 чалавек і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года зменшыўся на 3 047 чалавек (у два разы). У першым паўгоддзі ў рэспубліцы нарадзілася 58 266 дзяцей, што на 1 718 (на 3%) больш, чым за адпаведны перыяд 2015-га. Колькасць памерлых склала 61 297 чалавек і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 1 329 (на 2,1%).

У першым паўгоддзі ў Беларусі было зарэгістравана 26 644 шлюбы, скасавана - 16 459.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)