Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2015 года склала 9 млн 481,1 тыс. чалавек і з пачатку бягучага года павялічылася на 280 чалавек. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2015 года склала 9 млн 481,1 тыс. чалавек і з пачатку бягучага года павялічылася на 280 чалавек. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле аператыўных даных, натуральны ўбытак насельніцтва ў студзені-сакавіку 2015 года склаў 4 тыс. 739 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 года павялічыўся на 1 тыс. 118 чалавек, або на 30,9%. У Мінску пражывае 1 млн 937,9 тыс. чалавек.

У першым квартале ў Беларусі нарадзілася 27 тыс. 812 дзяцей - на 122 немаўляты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці склаў 11,9 на 1000 жыхароў (у першым квартале 2014 года - 11,8 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Мінскай вобласці (13 праміле), а самы нізкі - у Віцебскай вобласці (10,8 праміле). Больш за ўсё нованароджаных налічвалася ў Мінску - 5,2 тыс., менш за ўсё - у Магілёўскай вобласці, дзе ў студзені-сакавіку нарадзілася 3,1 тыс. дзяцей.

У рэспубліцы ў студзені-сакавіку 2015 года памерла 32 тыс. 551 чалавек - на 1 тыс. 240 больш, чым у студзені-сакавіку 2014-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці склаў 13,9 на 1000 жыхароў (у першым квартале мінулага года - 13,4 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Віцебскай вобласці (16,2 праміле), а самы нізкі - у Мінску (9,5 праміле).

За першы квартал міграцыйны прырост насельніцтва склаў 5 тыс. 19 чалавек і павялічыўся ў параўнанні з першым кварталам 2014 года на 2 тыс. 587 чалавек, або ў 2,1 раза. Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываецца з краінамі СНД. Так, у студзені-сакавіку з гэтых краін у рэспубліку прыбыло 6 тыс. 176 чалавек, у тым ліку з Расіі, Украіны і Казахстана - 5 тыс. 738 чалавек (92,9%). У краіны СНД выехала 1 тыс. 417 чалавек, з іх у Расію - 1 тыс. 201 чалавек (84,8%).

У студзені-сакавіку 2015 года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2014 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 1 тыс. 833 (на 12,4%), разводаў - на 308 (на 3,6%). На 1000 шлюбаў у першым квартале бягучага года прыпадала 647 разводаў (у першым квартале мінулага года - 587 разводаў).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)